У Шчучынскім раёне міністру сельскай гаспадаркі паказалі "перадавыя тэхналогіі"
![Чыноўнікі ў полі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/sz01.jpg.webp?itok=NpeUPsHr)
Чыноўнікі ў полі / dzyannica.by
У Шчучынскім раёне міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргею Барташу паказалі "перадавыя тэхналогіі". Там прайшоў "рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях кормавытворчасці, гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый да ўборкі траў". Як піша газета "Дзянніца", міністр пераказаў прысутным задачы, якія на гэты год паставіў Аляксандр Лукашэнка: павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, "пераход на інтэнсіўныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве", а таксама больш эфектыўнае выкарыстанні рэсурсаў, што выдзяляюцца для АПК.
Для ўдзельнікаў семінару арганізавалі выезд у найлепшую гаспадарку. А шчучынскія навукоўцы з Гродзенскага занальнага Інстытута раслінаводства НАН Беларусі распавялі пра свае найноўшыя даследаванні.
![У Шчучынскім раёне міністру сельскай гаспадаркі паказалі "перадавыя тэхналогіі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/SZ05.jpg.webp?itok=C5kXDMkC)
![У Шчучынскім раёне міністру сельскай гаспадаркі паказалі "перадавыя тэхналогіі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Sz02_2.jpg.webp?itok=BsAJDkSH)
![У Шчучынскім раёне міністру сельскай гаспадаркі паказалі "перадавыя тэхналогіі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/SZ03.jpg.webp?itok=b5ZZJETR)
![У Шчучынскім раёне міністру сельскай гаспадаркі паказалі "перадавыя тэхналогіі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/SZ04.jpg.webp?itok=nGcOmTYO)
![У Шчучынскім раёне міністру сельскай гаспадаркі паказалі "перадавыя тэхналогіі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/f2f7f330fa5cd0accd501031f58ec9e9.JPG.webp?itok=_sCCgcGg)
![У Шчучынскім раёне міністру сельскай гаспадаркі паказалі "перадавыя тэхналогіі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/c0b493476da4fe43ca57f6f90820bc3f.JPG.webp?itok=4DQKSK4v)
![У Шчучынскім раёне міністру сельскай гаспадаркі паказалі "перадавыя тэхналогіі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/fd60c4a62527e89a9abd4a2c3a959e8b_0.JPG.webp?itok=KKX6dj5I)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.