Нямецкія ўлады паабяцалі падтрымаць на выбарах АГП

Завяршылася рабочая паездка дэлегацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Нямеччыну, паведамляе сайт Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Лідэр партыі Анатоль Лябедзька, а таксама намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук, які будзе вылучацца кандыдатам на прэзідэнта, правялі сустрэчы ў нямецкім міністэрстве замежных справаў, у ведамстве канцлера і ў бундэстагу. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі таксама прафесар Станіслаў Багданкевіч, былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір, адна з лідэраў жаночага руху ў Беларусі Людміла Пеціна і праваабаронца Атаніна Кавалёва.
 
Са словаў старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, у Берліне яны знайшлі падтрымку. У вонкавапалітычным ведамстве краіны іх таксама запэўнілі, што санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў не адменяць. Бундэстаг мае намер актыўна падключыцца да міжнароднага назірання за хадой выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі