Офіс Ціханоўскай заклікае беларусаў адмовіцца ад паездак у ААЭ

Аэрапорт у ААЭ

Аэрапорт у ААЭ / pixabay.com

Юрыдычная каманда офіса Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях заклікае беларусаў адмовіцца ад паездак у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты "па любых прычынах — асабліва калі вы асцерагаецеся палітычна матываванага пераследу на радзіме". Таксама яна рэкамендуе "не разглядаць аэрапорты гэтай краіны ў якасці транзітнай перасадкі".

Справа ў тым, што паміж урадамі РБ і ААЭ падпісана пагадненне "аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і процідзеяння тэрарызму".

"Паводле апошняга дакладу праваабарончай арганізацыі Amnesty International, ААЭ актыўна выкарыстоўваюць у нацыянальнай практыцы затрыманні і арышты нязгодных грамадзян, піша юрыдычная каманда офіса Ціханоўскай. — Акрамя таго, дзяржава працягвае трымаць палітычных зняволеных у турмах на падставе нацыянальнага рэпрэсіўнага закона, які дазваляе бестэрміновае "кансультаванне ў пытаннях барацьбы з экстрэмізмам". Такім чынам, не выключана, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь таксама могуць быць затрыманыя ў ААЭ "для кансультацый" і далей выдадзены ў Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі