Доля беларусаў сярод новых імігрантаў у Літве зменшылася ўдвая
Большасць імігрантаў у Літву — кіроўцы
Колькасць працоўнай іміграцыі ў Літву расце, сярод іх павялічваецца колькасць выхадцаў з Сярэдняй Азіі, піша delfi.lt.
Сёлета ў першым квартале служба занятасці выдала 1878 дазволаў на працу работнікам з трэціх краін. Гэта ўдвая больш, чым год таму за той жа перыяд (934).
Структура міграцыі таксама змяняецца. Грамадзяне Беларусі па-ранейшаму займаюць першае месца па абсалютнай колькасці. Але ў адсоткавых адносінах іх стала менш — толькі 28% (летась было 56%).
А вось колькасць працоўных дазволаў грамадзянам Узбекістана за год павялічылася з 4% да 24%. Грамадзяне Кіргізіі атрымалі 12% дазволаў на працу ў Літве. Прычым 88% замежнікаў складаюць мужчыны.
Калі разглядаць прафесіі мігрантаў, то кожны другі (51%) — гэта кіроўца вялікагрузнай машыны (51%). Таксама сярод імігрантаў ёсць кіроўцы міжнароднага транспарту, кіроўцы электрапагрузчыкаў, краўцы мужчынскага адзення.
Паводле звестак на 1 чэрвеня 2024 года ў Літве працавалі 137 400 імігрантаў Сярод іх 48 600 беларусаў, 44 800 украінцаў, 7400 узбекаў, 5800 кіргізаў і 5200 таджыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.