Прэс-сакратарка Рэспубліканскай партыі ЗША мае беларускія карані

Элізабэт Піпко

Элізабэт Піпко / foxnews.com

У топ-мадэлі, якая працуе прэс-сакратаркай Рэспубліканскай партыі ў ЗША, знайшліся беларускія карані. Дзед Элізабэт Піпко, мастак Марк Кліёнскі, нарадзіўся ў Мінску.

У 1974 годзе сям'я Кліёнскага пераехала з СССР у ЗША. Піпко нарадзілася ў Нью-Ёрку ў 1995-м. У 17 гадоў дзяўчына пачала мадэльную кар'еру, а да сваіх 28 паспела выдаць дзве кніжкі.

Беларускім прапагандыстам падабаецца, што ў Рэспубліканскай партыі ЗША знайшліся такія наўпроставыя сувязі з СССР. На іх думку, гэта мусіць выклікаць у жыхароў постсавецкай прасторы дадатковыя сімпатыі да Дональда Трампа, які вылучаецца ў прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў.

Але прапаганда маўчыць пра тое, што Піпко — артадаксальная юдэйка. Нязручны факт на фоне антысеміцкіх выказванняў Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі