Open Space з новым міні-альбомам у праграме Еўрарадыё

1 снежня маладая мінская каманда Open Space прэзентавала сваім прыхільнікам міні-альбом "Let it Go". Да нас завітаў лідар гурта Віталь Маціеўскі і распавёў, калі чакаць другі паўнавартасны альбом гурта, чаму Open Space робіць мастэрынг сваіх трэкаў у Лондане і як можна атрымаць бясплатны дыск "Let it Go".  У праграме "Лайв-канэкшн" можна было пачуць 2 новыя песні з міні-альбома "Let it Go" гурта Open Space —  Radio Hit і Under Pressure. Да таго ж Віталь Маціеўскі раскрыў таямніцу пра другі паўнавартасны альбом каманды, які пабачыць свет ужо ўвесну. 

"Мы вырашылі адкрыць завесу новага паўнавартаснага альбома. І, каб была зацікаўленасць у слухачоў, мы выпусцілі міні-альбом. Ён прыкладна паказвае, якім будзе новы альбом і якія сюрпрызы варта чакаць яшчэ" —  распавёў Віталь




А пакуль што на сайце каманды можна сцягнуць новыя трэкі і атрымаць порцыю ангельскамоўнай беларускай музыкі. Open Space таксама падумаў і пра аматараў музычных дыскаў. 

"На днях мы зробім добры тыраж дыскаў "Let it Go", які мы будзем распаўсюджваць на канцэртах, а магчыма і проста раздаваць нашым прыхільнікам, якія з намі звяжуцца. Насамрэч, захацелася зрабіць падарункі на святы ўсім слухачам, якія сапраўды чакаюць новых трэкаў ад нашага гурта" —  падзяліўся Віталь Маціеўскі

Слухайце поўную версію інтэрв'ю з лідарам гурта Open Space у праграме "Лайв-канэкшн" з Ленай Сідозай і Дзянісам Дзюбам



Фота: з сайта гурта, urban.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі