"Дыпсэрвіс" набыў Лукашэнку дзве газонакасілкі за 195 тысяч долараў

Для Лукашэнкі купілі дзве дарагія газонакасілкі

Для Лукашэнкі купілі дзве дарагія газонакасілкі / прэс-служба Лукашэнкі

Самаходныя газонакасілкі за 621 тысячу рублёў (прыкладна 195 тысяч долараў) набыў "Дыпсервіс". Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце дзяржзакупак.

Фармальна гэтая ўстанова мусіць займацца найперш прыёмам замежных дэлегацый, але клапоціцца яна і пра рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Напрыклад, на яго сайце было пазначана, што арганізацыя загадвае полем у Драздах, на якім Лукашэнка збірае кавуны.

Месцам пастаўкі газонакасілак у дакументах абазначаны Мінскі раён. Гэта не падобна на лакацыю для прыёму замежных гасцей. Затое вельмі падобна да той, дзе жыве Лукашэнка. І хутчэй за ўсё, ён цяпер шчаслівы ўласнік новых газонакасілак.

Дарэчы, да іх яшчэ дадаткова дакуплялі абсталяванне на 150 тысяч рублёў. 

"Дыпсэрвіс" набыў Лукашэнку дзве газонакасілкі за 195 тысяч долараў
Інфармацыя з сайта дзяржзакупак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі