Озі Осбарна любяць уладальнікі сабак
Імя Озі Осбарна вельмі папулярнае сярод уладальнікаў сабак. Мянушка "Озі" знаходзіцца на трэцім месцы рэйтынгу найболей распаўсюджаных "зорных" мянушак хатніх жывёлаў сярод англічан. Другім па папулярнасці з'яўляецца "Гары" (хтосьці заве так сваіх сабак
у гонар Прынца Гары, іншыя - у гонар Гары Потэра), ну а лідэрства
трымае "Тайсан" (як прысвячэнне баксёру Майку Тайсану).
Таксама ў спісе значацца "Робі" (ад Робі Уільямса), "Руні" (ад футбаліста Уэйна Руні), "Бэкхэм" (зразумела ў чый гонар), "Хілтан" (Пэрыс Хілтан), "Элвіс" (тут таксама здагадацца нескладана), "Уолес" (у гонар Джэсі Уолес) і замыкае топ-10 "Брытні" (напэўна, гэтае імя даюць сабакам выключна "жаночага полу").
Дадам, што даследаванне праведзенае брытанскім дабрачынным таварыствам People's Dispensary for Sick Animals, якое займаецца доглядам і лячэннем хворых жывёлаў.
Рэйтынг складзены падчас маніторынгу мянушак “кліентаў”, якія паступалі ў 47 размешчаных на тэрыторыі Вялікабрытаніі клінік PetAid на працягу 2007-га года.
Цікава, што і самі знакамітасці часта называюць сваіх гадаванцаў імёнамі "калег па цэху".
Так, да прыкладу, Дэвід Бэкхэм даў сваім сабакам мянушкі двух сваіх блізкіх сяброў - Снупа Догга і Пі Дзідзі (Снуп і Паффі, адпаведна), а соўл-выканаўца Джос Стоўн назваў свайго пудзеля "Дасці" - у гонар свайго куміра Дасці Спрынгфілда.
Фота: www.javno.com