Па амністыі ў Беларусі выйдуць на свабоду больш за 1,7 тысяч асуджаных
Амаль 3,5 тысячам было адмоўлена ў вызваленні.
МУС Беларусі працягвае рэалізацыю закона "Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Агулам ад далейшага адбыцця пакарання будуць вызваленыя больш за 1,7 тысяч асуджаных.
"Па дадзеных дэпартамента выканання пакаранняў МУС, на 10 кастрычніка 2014 разгледжана пытанне аб прымяненні закона ў дачыненні да 7 тысяч 181 асуджанага, якія змяшчаецца ў месцах пазбаўлення волі. Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесены пастановы аб вызваленні ад далейшага адбыцця пакарання 1724 асуджаных, з якіх 39 - непаўналетнія", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе МУС.
Там адзначылі, што таксама прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у дачыненні да 1981 чалавека. Усяго пад амністыю падпадае каля 8 тысяч чалавек.