Па справе аб дамоўных матчах абвінавачаныя 20 чалавек
Па справе аб дамоўных матчах абвінавачанымі праходзяць 20 чалавек. Крымінальную справу на іх Генпракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд.
Згодна з матэрыялам следства, былі выяўленыя 15 подкупаў удзельнікаў прафесійных спаборніцтваў, адзін замах на такі подкуп, а таксама 12 фактаў крадзяжоў, звязаных з махлярствам пры стаўках у букмекерскіх канторах.
Следчыя сцвярджаюць, што абвінавачаныя Л. і Б. перадалі, а спартоўцы футбольных і адной валейбольнай каманды прынялі хабар за ўабеспячэнне патрэбных вынікаў. Гаворка ідзе пра гульні чэмпіянату Беларусі па футболе сярод камандаў вышэйшай і першай ліг, матч Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе, а таксама матч чэмпіянату Беларусі па валейболе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.