За дамоўныя матчы двух чалавек пажыццёва адхілілі ад беларускага футбола

За дамоўныя матчы двух чалавек пажыццёва адхілілі ад беларускага футбола

Двух чалавек пажыццёва адхілілі ад беларускага футболу — Валерыя Бяляўскага і Аляксея Сучкова. Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях. На пасяджэнні разглядаліся дакументы Следчага камітэта па справе аб дамоўных матчах.

Таксама шэраг футбалістаў быў адхілены на розныя тэрміны: чатыры чалавекі — на тры гады, адзін — на два, дзевяць — на год.

Таксама спартоўцам прызначылі вялікія грашовыя штрафы — ад 2700 да 13 500 рублёў (ад 100 да 500 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі