Па справе аб дамоўных матчах у Беларусі праходзяць больш за 20 падазраваных

Па справе аб дамоўных матчах у Беларусі праходзяць больш за 20 падазраваных

Па справе аб дамоўных матчах у Беларусі праходзяць больш за 20 падазраваных, інфармуе "Прессбол". Гаворка ідзе пра футбол і валейбол. Звесткі пра футбалістаў ужо перададзены Следчым камітэтам у Беларускую федэрацыю футбола. У студзені прозвішчы падазраваных і дамоўныя матчы могуць агучыць у Доме футбола ў Мінску. Расследаванне крымінальнай справы ўжо завершанае. Далей — разгляд у пракуратуры і суд.

Пра затрыманне трох арганізатараў "дамоўных матчаў", былых спартсменаў у Мінску і Магілёве у МУС Беларусі паведамілі ў студзені 2019 года. Яны атрымлівалі незаконны прыбытак з букмекерскіх кантор краін заходняй Еўропы і Азіі. Сілавікі прапанавалі спартсменам, якія мелі дачыненне да дамоўных гульняў, "добраахвотна і ініцыятыўна" звярнуцца да праваахоўнікаў і ўсё распавесці, за што абяцалі вызваленне ад крымінальнай адказнасці, альбо яе змякчэнне. 13 чалавек адгукнуліся на такую прапанову. Вядома, што дамоўныя матчы адбыліся і ў чэмпіянаце, і кубку Беларусі ў 2017-2018 гадах, у іх удзельнічалі клубы вышэйшай, першай і другой ліг ("Нафтан", "Орша", "Ліда", "Нёман-Агра", "Хімік", "Гомель").

У канцы снежня 2019-га СК паведаміў пра 28 эпізодаў "супрацьпраўнай дзейнасці" (16 подкупаў "удзельнікаў прафесійных спаборніцтваў" і 12 фактаў махлярства, якія звычайна звязаны з букмекерскімі стаўкамі).

Першую схему дамоўных матчаў у Беларусі выкрылі ў ліпені 2016 года. У кастрычніку 2017-га былі асуджаныя на абмежаванне волі ці штрафы 15 чалавек. Беларуская федэрацыя футбола іх пажыццёва дыскваліфікавала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі