У Беларусі завяршылі расследаванне справы аб дамоўных матчах у футболе

У Беларусі завяршылі расследаванне справы аб дамоўных матчах у футболе

У Беларусі завяршылі расследаванне справы аб арганізацыі дамоўных матчаў у футболе і валейболе, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Вядома пра 28 эпізодаў "супрацьпраўнай дзейнасці". Гэта — 16 подкупаў "удзельнікаў прафесійных спаборніцтваў", 12 фактаў махлярства, якія звычайна звязаны з букмекерскімі стаўкамі. Абвінавачанні фігурантам справы выстаўленыя па фактах перадачы грошай футбалістам каманд "Нафтан", "Орша", "Ліда", "Нёман-Агра", "Хімік" і "Гомель" "за забеспячэнне загадзя абумоўленых вынікаў шэрагу матчаў".

Таксама тым жа асобам выстаўленыя абвінавачанні ў перадачы грошай валейбалістам каманды "Камунальнік-Магілёў". Яны мусілі забяспечыць патрэбны вынік аднаго з паядынкаў чэмпіянату краіны па валейболе. Ужо ў бліжэйшы час справу атрымае пракурор. Беларуская федэрацыя футбола атрымае з СК дакумент, у якім распавядуць пра абставіны здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, назавуць абвінавачаных, а таксама "прычыны і ўмовы, які садзейнічалі здзяйсненню злачынстваў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі