Пачалася цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міра: глядзець

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук — крайняя злева
Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук — крайняя злева

Пачалася цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міра 2022 года. Адзін з лаўрэатаў сёлета — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ад яго імя прэмію атрымае яго жонка Наталля Пінчук.

Па надуманых абвінавачаннях Бяляцкаму пагражае ў Беларусі да 12 гадоў пазбаўлення волі. Рэжым Лукашэнкі ўтрымлівае яго за кратамі. Сапраўдная прычына пераследу Бяляцкага — праваабарончая дзейнасць.

Ва ўрачыстасцях прымае ўдзел Святлана Ціханоўская. Менавіта яна прадстаўляе ў Осла беларускія ўлады.

Глядзіце трансляцыю цырымоніі тут: 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі