Пад Баранавічамі маладзён збіў нагамі аўтамабіль участковага
Маладзён з вёскі Малая Каўпеніца Баранавіцкага раёна, быўшы на добрым падпітку, даў два выспяткі аўтамабілю “Пежо-405”. Працверазеўшы, хлопец так і не паттлумачыў, чым яму не спадабаўся аўтамабіль ябо ягоны гаспадар — мясцовы ўчастковы. Цяпер юнак абавязаны выплаціць пацярпеламу 1,5 млн рублёў на рамонт.