Пад Брэстам гарэў жылы дом

Пад Брэстам гарэў жылы дом

У вёсцы Прылукі пад Брэстам раніцай 30 красавіка гарэў жылы дом. Паведамленне пра пажар паступіла ў 5.40 раніцы, выратавальнікі прыбылі на месца ў 5.56 (бліжэйшая станцыя МНС знаходзіцца ў 11 кіламетрах).

На момант прыбыцця пажарных дом гарэў адкрытым полымем. Гаспадары выйшлі з дому самі, ніхто не пацярпеў. У 6.06 агонь патушылі. Знішчаны дах, перакрыцце, унутранае аздабленне і маёмасць у доме.

Прычынай узгарання магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі