Пад Брэстам каля мяжы затрымалі траіх чалавек з беспілотнікам

Затрыманыя каля мяжы

Затрыманыя каля мяжы / vk.com/gpkgovby

Уначы 2 жніўня пад Брэстам каля мяжы затрымалі траіх чалавек з беспілотнікам. Беларускія памежнікі сцвярджаюць, што "спынілі парушэнне мяжы". Беспілотнік самалётнага тыпу ўжо быў у паветры.

Затрыманне адбылося каля вёскі Заполле Брэсцкага раёна. У мужчын знайшлі прыладу для запуску беспілотніка і ноўтбук з пракладзеным маршрутам. За выкарыстанне беспілотнага лятальнага апарата ў памежнай зоне і парушэнне памежнага рэжыму склалі адміністрацыйныя пратаколы. Парушальнікам пагражае штраф — да 2000 рублёў.

Пра тое, што спрабавалі мужчыны пераправіць праз мяжу (ці гэта была толькі "трэніроўка"), памежнікі не ўдакладняюць.

Пад Брэстам каля мяжы затрымалі траіх чалавек з беспілотнікам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі