Пад Іжэўскам адбыўся выбух на палігоне завода, які выпускае ракеты

Наступствы выбуху, скрыншот відэа

Наступствы выбуху, скрыншот відэа / vk.com/izh_life

Інфармацыя аб выбуху ў раёне Воткінскага завода, які выпускае ракеты для комплексаў "Таполя-М" і "Іскандэр-М", з'явілася напярэдадні вечарам. Мясцовыя жыхары пачалі публікаваць у сацсетках відэа сур'ёзнага пажару. За кадрам людзі казалі аб выбуху.

Ускосна расійскія ўлады пацвердзілі інцыдэнт на заводзе. ТАСС са спасылкай на Адзіную дыспетчарскую службу паведамляе, што Воткінскі завод праводзіў выпрабаванні ракетных рухавікоў. І гэта было "не надзвычайнае здарэнне, а планавае [мерапрыемства]". RT са спасылкай на экстраныя службы піша, што слуп агню і дыму, які бачылі мясцовыя жыхары, быў следствам "тэхналагічнага працэсу на крытычна важным аб'екце".

Дададзім, што Воткінскі завод уваходзіць у дзяржкарпарацыю "Раскосмас". На сайце прадпрыемства гаворыцца, што яно вырабляе прадукцыю для нафтагазавай, атамнай і касмічнай галін, а таксама для навуковых даследванняў. Раней расійскія СМІ паведамлялі, што на заводзе ў розны час вырабляліся ракеты "Таполя-М", "Булава", ракетныя комплексы "Ярс" і ракеты для "Іскандэр-М".

Под Ижевском произошел взрыв на полигоне завода, выпускающего ракеты
На месцы здарэння / vk.com/izh_life

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі