Пад Мінскам быў моцны пажар, гарэла поле, сітуацыю выратавалі трактарысты

Пад Мінскам быў моцны пажар, гарэла поле, сітуацыю выратавалі трактарысты

25 жніўня каля вёскі Азярцо пад Мінскам гарэла ўбранае поле, а на ім — рулоны саломы. У нейкі момант ратавальнікі страцілі кантроль над агнём, які імкліва распаўсюджваўся і падбіраўся нават да іх машын (па неафіцыйнай інфармацыі, адзін аўтамабіль быў пашкоджаны). Сведкі кажуць, што сітуацыю выратавалі трактарысты, якія паспелі пераараць поле і "адрэзаць" агонь. А падмацаванне ратавальнікаў дапамагло ліквідаваць пажар, піша onliner.by.

Ніхто з людзей не пацярпеў. Агонь знішчыў 7,5 тоны саломы. 150 тон выратавалі. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі