Пад Мінскам зарэгістравалі выпадак шаленства ў казулі

Аналізы выявілі наяўнасць шаленства ў казулі (ілюстрацыйнае фота)

Аналізы выявілі наяўнасць шаленства ў казулі (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

Пад Мінскам у Ждановіцкім сельсавеце зарэгістравалі выпадак шаленства ў казулі. У студзені сёлета жывёла выйшла з лесу каля вёскі Крыжоўка і была атакавана сабакамі. Гаспадары змаглі іх адагнаць, а пасля вырашылі адвезці казулю ў спецыялізаваны ветэрынарны пункт у Маладзечне. Яе адправілі на аналізы, якія і выявілі наяўнасць шаленства. Пасля гэтага арганізавалі вакцынацыю сабак, якія кантактавалі з жывёлай, каб выключыць магчымасць інфікавання, піша pristalica.by.

У Мінскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі кажуць, што правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў распаўсюджана на ўсю тэрыторыю Крыжоўкі. Ветэрынары праводзяць падворныя абыходы па вёсцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі