Пад санкцыі Украіны трапілі яшчэ тры беларускія прадпрыемствы і адзін чыноўнік
Уладзімір Зяленскі
Яшчэ тры беларускія кампаніі і адна фізічная асоба трапілі пад украінскія санкцыі. Адпаведныя ўказы падпісаў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
Пад персанальныя санкцыі трапіў дырэктар Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Беларускія прадпрыемствы трапілі ў новы "чорны спіс" у ліку 210 прадпрыемстваў. Гаворка ідзе пра таварыства з абмежаванай адказнасцю "ТэхнаХімРэагентБел", адкрытае акцыянернае таварыства "Белгіпс" і таварыства з абмежаванай адказнасцю "Карпарацыя ВОЛМА БЕЛ". Іх актывы на тэрыторыі Украіны будуць заблакаваныя, іх гандлёвыя аперацыі і транзіт прадукцыі праз тэрыторыю Украіны будзе спынены, а таксама спыняецца выкананне фінансавых абавязанняў перад гэтымі імі і гэтак далей.
Гэта не першыя санкцыі, якія Украіна ўводзіць супраць беларускіх кампаній. Раней ужо ўводзіліся санкцыі супраць прадпрыемстваў, якія садзейнічаюць расійскай агрэсіі. Днямі Вярхоўная Рада зацвердзіла сектаральныя санкцыі супраць Беларусі і Расіі ў абаронна-прамысловай сферы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.