Пад Слуцкам лесавоз выехаў на паласу сустрэчнага руху, ёсць ахвяра
Пад Слуцкам лесавоз выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з грузавіком. Загінуў 47-гадовы кіроўца фуры, жыхар Брэста. Як паведамляе mlyn.by, трагічнае здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны 31 студзеня на 339-м кіламетры аўтадарогі "Мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы".
МАЗ, які вёз драўніну, ехаў у накірунку Слуцка. У нейкі момант 28-гадовы вадзіцель, жыхар Клецкага раёна, няправільна выбраў бяспечную хуткасць, не ўлічыў стан дарогі і не саўладаў з кіраваннем. На сустрэчнай паласе адбылося сутыкненне з грузавіком МАН.
Крымінальная справа распачата па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.