Пад Смаленскам затрымалі кантрабандную касметыку, якую везлі з Беларусі

Кантрабандную касметыку, якую везлі з Беларусі, затрымалі смаленскія мытнікі ў Руднянскім раёне. Амаль 2600 адзінак касметыкі былі схаваныя ў фуры пад паркетам, плінтусамі і іншымі беларускімі вырабамі з дрэва.
Як паведамляе сайт kp.ru, спачатку была распачатая справа аб адміністрацыйным правапарушэнні па факце недэкларавання тавару. Аднак, калі высветлілася, што кошт тавару перавышае 30 тысяч долараў, мытня распачала супраць беларускага перавозчыка крымінальную справу па артыкуле "кантрабанда".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі