Пад Віцебскам “Белая Русь” арганізавала шабаш

Пад Віцебскам “Белая Русь” арганізавала шабаш

Забегам Дзядоў Марозаў і шабашам з Бабай Ягой завяршылася 12 студзеня праца Прыдзвінскай рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Віцебскім раёне. Забаўлялі гасцей “Гулей у Дзядулі — 5” педагогі 20 устаноў адукацыі раёна. Настаўнікі цягам усіх святаў пераўвасабляліся ў навагодніх герояў.

Галоўнай праверкай на трываласць стаў забег на 100 метраў. Пераадолець яго Дзяды Марозы мусілі ў поўнай экіпіроўцы і са Снягуркай.

Яшчэ адной падзеяй дня стаў шабаш Бабцяў Ёжак, якія станцавалі і праспявалі каля вогнішча, а самая галоўная з іх падарыла гледачам яркую стужачку са сваёй мятлы з прадказаннем-пажаданнем на 2019 год.

Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца аддзел па адукацыі Віцебскага райвыканкама і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, паведамляе БЕЛТА.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі