Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра

Скрынкі з аўсянкай былі перамяшаныя са скрынкамі з цыгарэтамі

Скрынкі з аўсянкай былі перамяшаныя са скрынкамі з цыгарэтамі / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на больш за мільён еўра. Кантрабандны груз перахапілі літоўскія мытнікі.

Як паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба, здарэнне адбылося на мінулым тыдні ў пункце пропуску "Шыльчынінкай" (на беларускім баку — "Беняконі"). Паводле дакументаў, у грузавіку былі 7 тон аўсянкі, якую чакала літоўская кампанія. Аднак пасля сканавання мытнікі пачалі шукаць кантрабанду. Высветлілася, што скрынкі з аўсянкай былі перамяшаныя са скрынкамі з цыгарэтамі NZ Gold. Іх налічылі 250 тысяч пачкаў.

Кіроўцу пагражае штраф ці пазбаўленне волі.

Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра
facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра
Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра
Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра
Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра
Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі