Падчас штурму Кастрычніцкага палаца ў Кіеве пацярпелі 60 нацгвардзейцаў

Падчас штурму Кастрычніцкага палаца ў Кіеве пацярпелі 60 нацгвардзейцаў

17 снежня ў цэнтры Кіева адбыліся сутыкненні праваахоўнікаў і прыхільнікаў экс-прэзідэнта Грузіі і былога губернатара Адэскай вобласці, а цяпер апазіцыйнага палітыка Міхаіла Саакашвілі. На шматтысячным мітынгу на Майдане Незалежнасці (“Марш за імпічмент”) ён заклікаў прысутных ісці да Кастрычніцкага палаца і заняць яго, каб стварыць там штаб пратэсту. У гэты час у палацы праходзіў канцэрт джазавай музыкі. Адбыліся сутыкненні, падчас якіх выкарыстоўваўся невядомы газ, петарды, шумавыя гранаты, бутэлькі з вадой і камяні. Саакашвілі заявіў, што не збіраўся штурмаваць палац. Яму, нібыта, паведамілі, што там ёсць вольныя пакоі для размяшчэння штабу. Ён выказаўся за мірны шлях, заклікаў пратэстоўцаў не паддавацца на правакацыі і вярнуцца на Майдан Незалежнасці.

Як інфармуе hromadske.ua, пацярпелі 60 нацыянальных гвардзейцаў, 15 з іх шпіталізаваныя (13 з іх атручаныя газам). Паліцыя распачала дзве крымінальныя справы — “Замах на захоп дзяржаўных і грамадскіх будынкаў” і “Пагроза альбо гвалт у дачыненні супрацоўніка праваахоўнага органа”.

Дзеянні дэманстрантаў каля Кастрычніцкага палаца асудзілі амбасадары Канады, Вялікабрытаніі і ЗША. Як вядома, прыхільнікі Саакашвілі патрабуюць прыняцця законаў аб імпічменце прэзідэнту і аб антыкарупцыйным судзе, патрабуюць адстаўкі генпракурора Луцэнкі, ухвалення ў другім чытанні закону аб выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі