Падрабязнасці пагрому "Белагра": затрымалі гендырэктара і яго жонку

Офіс "Белагра" / тг-канал Азаронка
Офіс "Белагра" / тг-канал Азаронка

Пасля ўчорашняга пагрому кампаіі "Белагра Бел" сілавікі затрымалі гендырэктара прадпрыемства, бухгалтарку і некалькі іншых супрацоўнікаў. Падрабязнаці пагрому супрацоўнікі кампаніі расказалі журналістам сайта Reform.by.

Ператрусы і затрыманні прайшлі ў двух мінскіх офісах — на вуліцы Пятра Глебкі, 11 і Ілімскай, 5.

"У офісе на Глебкі пагром, кабінет генеральнага дырэктара навыварат вывернулі. Забралі дырэктараў, па бяспецы, бухгалтара, сакратара. Тыя, хто быў на вуліцы, і тыя, чые кабінеты былі з уваходам з іншага боку будынка, пад шумок зматаліся дадому", — кажа сведка.

Сёння гэты офіс працягвае працу, але работнікі напалоханыя, некаторыя не вырашылі ўцячы, бо былі на фота разам з затрыманымі.

На офісе на вуліцы Ілімскай кажа супрацоўнік кампаніі затрымалі толькі бухгалтара з камп'ютарам. Многія супрацоўнікі з офіса на вуліцы Глебкі сёння прыйшлі працаваць на Ілімскую, бо там пачуваюцца спакойна.

Колькасць затрыманых супрацоўнікаў відавочца не ведае: "Гендырэктар (Уладзімір Пятроўскі. — reform.by), сакратарка, бухгалтар (Пятроўская, жонка гендырэктара. — reform.by) і "бяспечніка" забралі дакладна", — кажа ён.

Раней праваабаронцы паведамілі пра чатырох затрыманых — Кірыла Малянтовіча, Дзмітрыя Левянкова, Людмілы Гецман і Арцёма Зубракова. Усе яны працуюць у аддзеле закупак.

Як распавядала Еўрарадыё, ператрус у кампаніі "Белагра" адбыся 29 верасня. Падставай для пагрому паслужыла нібыта нацыянальная сімволіка ў памяшканні. Пазней сілавікі заявілі, што супрацоўнікі кампаніі ў 2020 годзе падтрымалі пратэсты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі