Падтрымка дзяржапарату і канкрэтны графік: як ЗША будуць працаваць з дэмсіламі

Пашырэнне супрацоўніцтва — вотум даверу дэмсілам Беларусі, кажуць у ЗША / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Пашырэнне супрацоўніцтва — вотум даверу дэмсілам Беларусі, кажуць у ЗША / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Пра новы фармат супрацоўніцтва дэмсіл з ЗША абвесціла намеснік дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай 22 сакавіка.

Гэта прадугледжвае "ўсебаковы стратэгічны дыялог паміж урадам ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі", расказаў журналістам прадстаўнік амбасады ЗША.

Да гэтага адносіны паміж дэмакратычнымі сіламі, хай гэта будзе Ціханоўская, хай гэта будзе Каардынацыйная рада або Кабінет, мелі нефармальны і нерэгулярны характар.

З канца 2023 года сустрэчы стануць сталымі і нават з'явіцца "канкрэтны графік".

У гэтым дыялогу возьмуць удзел адпаведныя ведамствы ўрада ЗША, якія займаюцца Беларуссю. І прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных суб'ектаў, уключаючы палітычных лідараў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і акадэмічнай супольнасці.

Дыскусіі будуць ахопліваць тэмы, якія ўяўляюць сабой узаемную цікавасць. У тым ліку падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ перад абліччам прыгнятальных рэпрэсій, зменлівы характар умоваў бяспекі Беларусі і вакол яе ў кантэксце вайны Расіі ва Украіне. Міжнародныя эканамічныя санкцыі, накіраваныя супраць рэжыму Лукашэнкі за парушэнне правоў чалавека і працяг саўдзелу ў вайне Расіі супраць Украіны…

Гэта [дыялог. — Еўрарадыё] прыкмета глыбіні партнёрства Злучаных Штатаў з дэмакратычнымі сіламі, моцны вотум даверу з боку Злучаных Штатаў у дачыненні да патэнцыялу самаадданасці і намаганняў дэмакратычных сіл, — працягвае прадстаўнік ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі