Паглынанне: Масква анансавала стварэнне “адной эканомікі” з Беларуссю — эфір
Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё
Напярэдадні чарговага паседжання “Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы” дзяржсакратар гэтай так званай “саюзнай дзяржавы” Мезенцаў заявіў пра тое, што “інтэграцыя” дзвюх краін набліжае да аб’яднання дзвюх эканомік. Але ніякай пагрозы, маўляў, гэтае “зліццё” ў інтэграцыйным экстазе для Беларусі не нясе. Паводле расійскага чыноўніка, “ні нацыянальнаму ладу, ні нацыянальным традыцыям, ні роднай беларускай мове ніхто не пагражае”.
Чым пагражае суверэнітэту Беларусі магчымае стварэнне “адной эканомікі” з эканамічных сістэм Беларусі і Расіі і ці магчыма такое ўвогуле? Ці варта асцерагацца паглыблення “інтэграцыі” дзвюх нашых дзяржаў? Ці выратуе беларускія прадпрыемствы, якімі кіруюць “крэпкія гаспадарнікі”, ваенныя заказы з Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст-лібертарыянец, экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.