Пакуль авіязносіны з ЕС закрытыя, прапрацоўваюцца новыя рэйсы ў Расію

Нацыянальны аэрапорт "Мінск"

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / @MinskNationalAirport

У бліжэйшы час будуць адкрыты рэйсы, якія звяжуць Мінск з расійскімі Уладзікаўказам і Архангельскам, заявіў у інтэрв'ю газеце "Известия" дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

Таксама "у прапрацоўцы цяпер рэйсы ў Цюмень, Ульянаўск, Омск і шэраг іншых гарадоў, і гэта вельмі важна", — заявіў ён. Па словах Мезенцава, такім чынам "мы пашыраем турыстычны патэнцыял, мы адкрываем адзін для аднаго нашу геаграфію, адкрываем нашы гарады, пасёлкі, нашу прастору, а значыць, нашы душы".

Нагадаем, пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair авіязносіны паміж Беларуссю і еўрапейскімі краінамі былі прыпыненыя. Нацыянальны перавозчык "Белавія" пачаў нарошчваць рэйсы па даступных напрамках — пераважна ў Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі