Аэрапорт "Мінск" з 2019 года страціў палову пасажыраў

Аэрапорт "Мінск"

Аэрапорт "Мінск" / @MinskNationalAirport

У 2023 годзе аэрапорт "Мінск" абслужыў больш як 2,5 мілльёны пасажыраў, піша БЕЛТА са спасылкай на генеральнага дырэктара аэрапорта Вячаслава Харанеку. Нагадаем, да ўвядзення абмежаванняў (спачатку з-за COVID, затым з-за інцыдэнту з самалётам Ryanair) у 2019 годзе мінскім аэрапортам за год скарысталіся больш за 5 мільёнаў пасажыраў.

Харанека адзначыў "нестабільную сітуацыю ў авіяцыйнай галіне" і складаныя ўмовы, "у якіх функцыянуе аэрапорт на працягу апошніх некалькіх гадоў". Тым не менш, паводле яго слоў, па выніках работы за 2023 год "назіраецца станоўчая дынаміка выканання вытворчых паказчыкаў". Колькасць рэйсаў павялічылася на 15,5% да ўзроўню 2022 года, колькасць пасажыраў на 20,7%.

Нагадаем, летась авіякампаніі актыўна нарошчвалі рэйсы з Мінска ў расійскія рэгіёны. Акрамя таго, у Мінск са Стамбула пачала лятаць кампанія Southwind Airlines. Нагадаем, Стамбул застаецца адной з нямногіх транзітных краін, праз якія беларусы могуць вылецець у ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі