"Белавія" знізіла цэны на палёты з Брэста і Гомеля

"Белавія"

"Белавія"

Кампанія "Белавія" абвяшчае пра зніжэнне цэнаў на шэраг кірункаў.

Гаворка ідзек пра маршруты Гомель — Масква — Гомель, Гомель — Санкт-Пецярбург — Гомель і Брэст — Масква — Брэст.

Кошт квіткоў аднолькавы: ад 39 еўра — у адзін бок, ад 69 еўра — туды-назад.

Купіць квіткі паводле прома-тарыфу можна да 3 сакавіка ўключна. Палёты па іх могуць адбывацца да 25 красавіка.

Рэйсы "Белавія" з Гомеля адпраўляюцца ў два маскоўскія аэрапорты — Унукава і Шарамеццева, з Брэста самалёты лятаюць толькі ў Шарамеццева. Першы рэйс з Гомеля ў Санкт-Пецярбург адбудзецца 22 сакавіка, з Брэста ў Маскву — 3 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі