"Белавія" адкрывае прамы рэйс з Брэста ў Маскву
Брэсцкі аэрапорт
Нацыянальная кампанія "Белавія" абвясціла пра адкрыццё прамых рэйсаў з Брэста ў Маскву (аэрапорт Шарамеццева). Час у дарозе складзе 1 гадзіну 45 хвілін.
Рэйсы будуць выконвацца двойчы на тыдзень — у серады і суботы. Вылет з Масквы — у 13.45, з Брэста — у 16.35. Першы борт па гэтым маршруце вылеціць 3 красавіка. Цана білета складзе ад 46 еўра ў адзін бок і ад 85 еўра па тарыфе "туды-назад".
Нагадаем, мінулай восенню "Белавія" пачала лётаць у Маскву з Гомеля — у аэрапорт "Унукава", а з 31 сакавіка плануе выконваць рэйсы з Гомеля і ў Шарамеццева.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.