З Гомеля самалёты будуць лётаць у Маскву
![Самалёт "Белавія" ](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-09/avija.jpg.webp?itok=hUUX7uIB)
Самалёт "Белавія" / Еўрарадыё
З Гомеля самалёты будуць лётаць у Маскву. Рэйсы будуць адбывацца тры разы на тыдзень (у аўторкі, пятніцы і нядзелі), першы — 29 кастрычніка, паведамляе прэс-служба "Белавія".
Самалёты будуць прыбываць у аэрапорт Унукава.
Вылет з Гомеля запланаваны на 20:00, прыбыццё ў расійскую сталіцу — на 21:25. Вылет з Масквы — у 17:40, прыбыццё ў Гомель — у 19:05.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.