Паліна Рэспубліка пакідае ўкраінскі "Х-Фактар"
Скриншот из последнего выступления PALINA
Паліна Рэспубліка пакідае ўкраінскае тэлешоў "Х-Фактар". Беларуская артыстка прайшла ўсе адборы і ўвайшла ў лік удзельнікаў конкурсу. Але ўжо трэці жывы эфір стаў для яе апошнім.
Спачатку Паліна прайграла галасаванне гледачоў. А калі журы павінна было вырашаць, каго з двух аўтсайдараў пакінуць у конкурсе, праспявала песню "Як ты" на беларускай мове. Але гэтага аказалася недастаткова, каб застацца ў ліку ўдзельнікаў шоў.
24-гадовая PALINA запомнілася гледачам як загадкавая і рамантычная выканаўца. На праслухоўванні яна праспявала сваю песню "Пінкі" на рускай мове — і трапіла ў трэніровачны лагер, дзе разам з іншымі канкурсантамі рыхтавалася да наступнага раунда шоў. Пасля яна выканала хіт Хрысціны Салавій "Трымай" і "Аривидерчи" Зямфіры.
Вось якім для Паліны Паланейчык быў гэты ўкраінскі "Х-Фактар 2018":
Беларускія музыкі даволі часта едуць у Кіеў, каб паўдзельнічаць у папулярным шоў. На "Х-Фактары" ў свой час засвяціліся Павел Аракелян, Іван Вабішчэвіч (“Дзядзя Ваня”), Берта. А ў польскім "X-Фактары" ўдзельнічалі The Toobes.