Паліна Рэспубліка прайшла ў наступны этап шоу Х-фактар
Беларуская спявачка Паліна Рэспубліка прайшла ў наступны тур украінскага музычнага шоў Х-фактар. У гэтым праекце яна выступае пад псеўданімам PALINA, а яе трэнерам з’яўляецца Алег Віннік.
Паліна выканала песню Хрыстыны Салавій “Тримай” і засталася ў праекце па выніках галасавання тэлегледачоў.