Палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць

Мікіта Залатароў

Мікіта Залатароў / spring96.org

11 ліпеня ў Жодзіне пройдзе чарговы суд над палітвязнем Мікітам Залатаровым. Гэтым разам яго абвінавачваюць у "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі" (ч. 2 арт. 411 КК РБ). Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Хлопцу могуць дадаць яшчэ 2 гады турмы.

Нагадаем, Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Яму тады было 16 гадоў. У лютым 2021 года яго асудзілі на 5 гадоў калоніі ў адукацыйнай установе па крымінальнай справе пра "кактэйлі Молатава". У судзе хлопец казаў пра гвалт, пра тое, што яго білі і не давалі таблеткі (ён пакутуе на эпілепсію). "Канваір сказаў: "Ты палітычны, здохнеш", — расказваў Мікіта ў судзе.  Пазней ён таксама неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні. У ліпені 2021 года яго зноў асудзілі — тады яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3. Залатарова перавялі спачатку ў калонію, а потым на турэмны рэжым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі