Палітвязня Уладзіміра Булаўскага не адпусцілі на пахаванне бацькі

Уладзімір Булаўскі / viciebskspring.org
Уладзімір Булаўскі / viciebskspring.org

У віцебскага палітвязня Уладзіміра Булаўскага памёр бацька, але сына не адпусцілі з СІЗА на пахаванне, піша "Віцебская Вясна".

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што ў следчым ізалятары Булаўскаму практычна не перадаюць ніякіх лістоў — толькі допісы ад брата. Іншых блізкіх сваякоў у палітвязня няма.

Таксама стала вядома, што крымінальную справу віцябляніна перадалі ў пракуратуру. Яго вінавацяць паводле "народнага" арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Уладзімір Булаўскі — вядомы віцебскі музыка і арганізатар канцэртаў. За кратамі ён перабывае ад снежня 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі