Палітзняволеную Дар'ю Лосік перавялі ў СІЗА Баранавічаў

Дар'я Лосік / svaboda.org
Дар'я Лосік / svaboda.org

Палітзняволеную Дар'ю Лосік да разгляду яе апеляцыйнай скаргі перавялі ў баранавіцкі следчы ізалятар (СІЗА) №6, пішуць праваабаронцы.

Дар'ю асудзілі за інтэрв'ю, якое яна дала тэлеканалу "Белсат" — у Беларусі ён прызнаны экстрэмісцкім. 19 студзеня Брэсцкі абласны суд прысудзіў ёй два гады калоніі агульнага рэжыму.

Муж Дар'і Ігар Лосік, асуджаны на 15 гадоў, адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі. Іх чатырохгадовая дачка Паўліна знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі