Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын змог нарэшце патэлефанаваць родным

Дзяніс Івашын  / @dzianisivashyn
Дзяніс Івашын  / @dzianisivashyn

Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына вярнулі ў атрад у калоніі, дзе ён "адбывае пакаранне". Каля 10 дзён, паводле падлікаў родных, ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары (ШІЗА). 30 красавіка ён выйшаў і змог патэлефанаваць бацькам.

"Дзяніс сказаў, што адчувае сябе пасля чарговага катавання холадам нармальна. Хоць апошнія некалькі дзён, паводле яго слоў, былі самымі лютымі. Магчыма, гэта звязана з адключэннем ацяплення (спадзяюся, планавым, а не наўмысным, але даведаемся пазней)", — піша жонка Івашына Вольга.

Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі больш за два гады таму — у сакавіку 2021 года. У мінулым жніўні адбыўся "суд", які прызначыў яму 13 гадоў і месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у 150 базавых велічынь (4800 рублёў). Яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і незаконным зборы альбо распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі