Сваякам палітвязня Дзяніса Івашына пагражаюць за распаўсюд інфармацыі пра яго
Дзяніс Івашын / spring96.org
Жонка гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына Вольга паведаміла, што родным палітвязня пагражаюць спыніць любую камунікацыю з ім, калі родныя не перастануць распаўсюджваць інфармацыю пра яго, паведамляе “Гарадзенская праваабарона”.
Вольга Івашына кажа, што ёй і бацькам Івашына перадаюць пагрозы і “просьбы”, у якіх патрабуюць перастаць пісаць пра яго. Інакш супрацоўнікі ПК №15 могуць пазбавіць палітвязня тэлефанаванняў, лістоў і спатканняў нават з адвакатам, а таксама змесцяць журналіста ў ШІЗА ці ПКТ.
Сваякі Івашына ўспрымаюць пагрозы сур’ёзна, але не збіраюцца паддавацца на шантаж, каб не заахвочваць патэнцыйных шантажыстаў на далейшы ціск.
Івашына пакаралі 13 гадамі і 1 месяцам калоніі узмоцненага рэжыму. Яго ўзялі пад варту пасля таго, як ён апублікаваў журналісцкае расследаванне пра былых "беркутаўцаў". Пасля Майдана-2014 ва Украіне многія з іх апынуліся ў сілавых структурах Беларусі.
Падтрымайць палітвязня можна на адрасе:
ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.