Палова Мінабароны Украіны магла трапіць у расійскі палон — Рэзнікаў
Аляксей Рэзнікаў / Reuters
Палова Мінабароны Украіны магла трапіць у расійскі палон ужо на самым пачатку агрэсіі РФ у лютым 2022-га. Пра гэта pravda.com.ua распавёў украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў. Паводле пэўнага пратакола бяспекі, частка вайсковага кіраўніцтва мусіла знаходзіцца ў абароненым камандным пункце ў Гастомелі, куды Расія якраз адправіла дэсант. У тым жа бункеры мусіў быць і міністр абароны.
"Тэарэтычна, калі б мы туды перамясціліся хоць бы за дзень-два, то ў мяне палова міністэрства была б там. Амаль у палоне, — расказвае Рэзнікаў. — Таму мы проста распыліліся па розных будынках, якія належаць Міністэрству абароны. Дзякуй Богу, іх хапае ў Кіеве. Фінансістаў я наогул скамандаваў вывезці за межы Кіева, каб яны былі ў больш-менш бяспечным месцы і маглі працаваць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.