Палякі выкарыстоўваюць газ і зброю супраць мігрантаў — ДПК

Інцыдэнт на мяжы Беларусі і Польшчы / скрыншот відэа t.me/gpkgovby​
Інцыдэнт на мяжы Беларусі і Польшчы / скрыншот відэа t.me/gpkgovby​

Польскія вайскоўцы выкарыстоўвалі пярцовы газ і агнястрэльную зброю супраць мігрантаў на мяжы, паведамляе Дзяржпамежкамітэт Беларусі. Відэа двух інцыдэнтаў апублікавалі ў Telegram-канале ведамства.

Першы інцыдэнт, з выкарыстаннем газу, адбыўся ў аўторак, 23 лістапада. Двое мігрантаў падышлі да мяжы з Польшчай з беларускага боку, каб папрасіць аб магчымасці падаць прашэнне аб прадстаўленні статусу бежанца, сцвярджае ДПК. У адказ вайскоўцы Польшчы распылілі пярцовы газ.

Другі інцыдэнт здарыўся ноччу, калі група бежанцаў вырашыла перасекчы беларуска-польскую мяжу, але была спыненая палякамі — яны адкрылі папераджальны агонь з аўтаматаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі