Памерла вядомая спявачка Арэта Франклін

Памерла вядомая спявачка Арэта Франклін

У Дэтройце памерла вядомая амерыканская спявачка Арэта Франклін. Яна мела неафіцыйны тытул "каралева соўлу". 

Спявачка была ўганараваная прэміяй "Грэмі" 18 разоў. Франклін пачынала сваю музычную кар'еру, спяваючы госпел — рэлігійныя спевы ў баптысцкіх цэрквах. Потым у яе творчасці з'явіўся ўплыў джазу, соўлу, рытм-энд-блюзу і рок-н-ролу.

Арэта Луіза Франклін нарадзілася ў амерыканскім штаце Тэнэсі 25 траўня 1942 года. Пры падтрымцы бацькі яна ў 14 гадоў запісала свой першы альбом Songs Of Faith.

У 1987 годзе Франклін стала першай жанчынай, якая была ўключаная ў "Залу славы рок-н-ролу". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі