Памежнікі Польшчы прадухілілі 501 спробу нелегальнай міграцыі з Беларусі

Вайскоўцы і памежнікі Польшчы на ўчастку мяжы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna
Вайскоўцы і памежнікі Польшчы на ўчастку мяжы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna

За сераду, 17 лістапада, польскія памежнікі прадухілілі 501 спробу незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляе Памежная служба Польшчы.

За мінулыя суткі складзены 31 пратакол аб неабходнасці пакінуць тэрыторыю краіны. 

У сваю чаргу Міністэрства нацыянальнай абароны паведамляе аб некалькіх спробах нелегальнага пераходу польска-беларускай мяжы вялікімі групамі мігрантаў, адна з якіх налічвала каля 500 чалавек. На ўчастку каля Дубічы-Царкеўнэ ўвечары ў сераду мяжу спрабавала перайсці група са 100 чалавек — усе мігранты былі затрыманыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі