Памежны камітэт: забароны на выезд мужчын з Беларусі няма
У Беларусі няма забароны на выезд за мяжу для мужчын ад 18 да 60 гадоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
"Афіцыйна паведамляем, што дадатковыя абмежаванні ў пропуску асоб і транспартных сродкаў беларускім бокам не ўводзіліся", — заяўляюць памежнікі.
Яны абвяргаюць інфармацыю, якая з'явілася ў інтэрнэце.
Чуткі пра абмежаванне на выезд мужчын з Беларусі распаўсюджваюцца на фоне расійскага ўварвання ва Украіну. Наступ вядзецца ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.