Памочнік Лукашэнкі наведаў беларускамоўную школу, якую хочуць зачыніць
30 студзеня Амелянецкую школу наведаў памочнік прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч.
Амелянецкая школа — адзіная беларускамоўная ў Камянецкім раёне. Раённыя ўлады хочуць зачыніць яе. Аднак пакуль што гэта не ўдаецца праз пратэст, зладжаны настаўнікам геаграфіі і фізкультуры Паўлам Кендысем.
Аб прыезде высокапастаўленага чыноўніка ў вясковую школу ў Фэйсбук-суполцы "Камянецкая паказуха" напісаў карыстальнік з нікам "Алесь BY".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.