Памёр адзін з лідараў Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Еўдакімчык

Аляксандр Еўдакімчык

Аляксандр Еўдакімчык / salidarnast.info

Пасля працяглай хваробы ў 68 гадоў памёр адзін з лідараў беларускага Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Еўдакімчык. Яго неаднаразова затрымлівалі, дапытвалі, адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт. Гэта ўсё негатыўна адбілася на здароўі, піша salidarnast.info.

У лютым 2022-га Еўракімчыка, намесніка старшыні СПМ, жорстка затрымлівалі сілавікі, выцягвалі з офіса. Апошні яго арышт адбыўся ў сакавіку 2022 года. У мінскі офіс уварвалася каля 10 чалавек у балаклавах, прайшоў ператрус. У той час праходзілі масавыя затрыманні актывістаў незалежных прафсаюзаў. Аляксандра Еўдакімчыка асудзілі на 15 сутак арышту нібыта за "непадпарадкаванне міліцыянерам". Свабодны прафсаюз металістаў у РБ быў ліквідаваны.

Паплечнікі называюць Аляксандра Еўдакімчыка "знакавым актывістам", "змагаром за працоўныя правы і дэмакратыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі