Памёр легендарны футбаліст мінскага "Дынама" Генадзь Хасін

Памёр легендарны футбаліст мінскага "Дынама" Генадзь Хасін

4 лістапада памёр легендарны футбаліст мінскага "Дынама" Генадзь Хасін. Яму было 85 гадоў, паведамляе прэс-служба клуба. Зорны час Хасіна прыпадае на 1960-я гады, калі каманда выступала ў чэмпіянаце СССР.

Генадзь Хасін — ураджэнец Барысава. У мінскім "Спартаку" дэбютаваў у 1955-м у 19 гадоў, калі ў матчы з маскоўскім "Дынама" забіў гол легендарнаму Яшыну. Ветэраны ўспамінаюць, што ў Хасіна быў незвычайны ўдар — мяч ляцеў па дзіўнай траекторыі. Ён быў такі моцны, што мог нанесці траўму брамніку.

У 1960-я футбаліст быў кумірам беларускіх заўзятараў. Свой апошні матч за мінскае "Дынама" Генадзь Хасін згуляў у 1963-м. У 175 матчах за каманду ён забіў 46 галоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі