Памёр пісьменнік Уладзімір Вайновіч, аўтар “Прыгодаў Івана Чонкіна”

Памёр пісьменнік Уладзімір Вайновіч, аўтар “Прыгодаў Івана Чонкіна”

Памёр савецкі і расійскі пісьменнік Уладзімір Вайновіч, найбольш вядомы як аўтар кнігі “Жыццё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна”. Вайновічу было 85 гадоў, прычынай смерці стаў сардэчны прыступ, паведамляюць расійскія СМІ.

Ён здабыў літаратурную славу яшчэ ў 1960-я гады, калі “Чонкін” выходзіў у самвыдаце. Пазней кнігу апублікавалі на Захадзе, а сам аўтар працяглы час быў у літаратурнай і палітычнай апазіцыі да савецкай улады. Паводле жанра “Чонкіна” называюць раманам-анекдотам.

Вайновіч таксама стварыў кнігі “Масква 2042”, “Манументальная прапаганда”, “Партрэт на фоне свету” ды іншыя творы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі